Цыкл праграм "Тысячагоддзе" распавядае аб многіх забытых і невядомых фактах з жыцця людзей, выхадцаў з Беларусі, якія пакінулі свой след у гісторыі краіны і ў культурнай прасторы свету. Гэта змястоўна-кароткае апавяданне аб тым, што мы яшчэ не паспелі даведацца аб нашых суайчынніках, экскурс у тысячагадовую спадчыну беларусаў. Гэта таксама аповеды аб месцах, да якіх мы прывыклі з дзяцінства, але ў сілу пастаяннай занятасці чалавека яны не трапляюць у цэнтр нашай пільнай увагі. Гледачам будзе дадзена магчымасць зірнуць пад новым ракурсам на тое, што яны лічылі звычайным.