Цыкл праграм "Карані" распавядае пра нашых суайчыннікаў, якія раз'ехаліся па ўсім свеце і будуюць сваё жыццё ў іншых краінах. Героі праграм - беларусы Польшчы, Літвы, Украіны, Малдовы, Латвіі - распавядаюць унікальныя гісторыі пра тое, як дамагчыся поспеху ў чужой краіне, як не страціць веру ў свае сілы, як захаваць любоў да гістарычнай радзімы.
"Карані" - гэта ў першую чаргу фільмы-назіранні аб тым, наколькі дапамагае нашым суайчыннікам за мяжой тое, што яны беларусы. Разам з тым гэта і фільмы-разважанні аб Беларусі, яе мінулым, сённяшнім дні і будучыні. Ніхто не раскажа пра Беларусь так, як беларусы замежжа, бо нездарма гавораць, што ўсё лепшае бачыцца на адлегласці.
Цыкл "Карані" выходзіць у эфір з 2007 года.
2008 г. - дыплом X Міжнароднага фестывалю тэлевізійных праграм для нацыянальных меншасцяў "Мой родны край"(г.Ужгарад, Украіна).
2008 г. - дыплом I ступені Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных адносін і міжкультурнага дыялогу.
2009 г. - дыплом III ступені Рэспубліканскага творчага конкурсу сярод рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ "Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць".
2011 г. - дыплом III ступені VII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" ў намінацыі "Лепшая культурна-асветніцкая праграма".
2011 г. – спецыяльны дыплом і званне лаўрэата I Міжнароднага кінафестывалю "Кіналогас" (г. Адэса, Украіна)